На гэтае пытанне разам
паспрабавалі даць адказ настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэспублікі
падчас правядзення семінара-панарамы педагагічнага вопыту “Актыўныя формы і
метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Ён нядаўна прайшоў на базе
Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На працягу 2 дзён настаўнікі дзяліліся прафесійнымі рэцэптамі і
сакрэтамі са сваёй педагагічнай скарбонкі, расказвалі і практычна паказвалі, якія
метады, прыёмы і сродкі яны выкарыстоваюць, каб урок зрабіць больш цікавым,
насычаным, непаўторным, выніковым і
эфектыўным.
Па словах А.А.Акушэвіча,
метадыста ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы АПА, асноўная мэта семінара-панарамы
– гэта пашырэнне выкарыстання эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці
настаўнікаў роднай мовы і літаратуры, знаёмства з тымі педагагічнымі “разынкамі”,
якія можна эфектыўна выкарыстаць на ўроках для развіцця і фарміравання ў вучняў
станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, цікавасці да прадмета.
Падчас мерапрыемства настаўнікі
дзяліліся вопытам работы, напрыклад, выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных
тэхналогій пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, расказвалі пра
герменеўтычны падыход у выкладанні роднай мовы і літаратуры, міжпрадметныя
сувязі, выкарыстанне логіка-сэнсавых мадэляў, метаду праектаў і інтэрактыўных метадаў навучання ў
практыцы настаўніка-філолага і інш.
Тыя формы і метады працы на
ўроку, з якімі пазнаёміліся настаўнікі падчас панарамы-семінара, даюць
магчымасць вучням на практыцы замацоўваць тэарэтычныя веды, спрыяюць удумлівай
і мэтанакіраванай працы на ўроках, факультатыўных занятках і падчас правядзення
пазакласных мерапрыемстваў, дапамагаюць больш эфектыўна накіроўваць навучэнцаў
да самастойных пошукаў, а таксама павышаюць цікавасць да вывучэння роднай мовы
і літаратуры. Семінар-панарама педагагічнага вопыту, безумоўна, паспрыяе
выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню і ўкараненню ў практыку найлепшага і
паспяховага педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па
арганізацыі і правядзенні цікавых і выніковых вучэбных заняткаў, будзе
садзейнічаць павышэнню прафесійнага майстэрства і педагагічнай культуры.
Мікалай НАВУМЧЫК,
настаўнік-метадыст,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай
рабоце
Маларыцкай раённай
гімназіі.
На здымку: падчас работы семінара-панарамы педагагічнага
вопыту “Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Фота
аўтара.
Комментариев нет:
Отправить комментарий