«Вы можаце не змяняцца. Выжыванне — справа добраахвотная», —
гэтыя словы вядомага вучонага і спецыяліста ў галіне менеджменту якасці
Уільяма Дэмінга як мага лепш падыходзяць да сучаснай школы. Вучыць
пакаленне Z — задача няпростая: паспрабуйце завалодаць увагай дзяцей,
для якіх не існуе ніякіх аўтарытэтаў і якія ўпэўнены, што ўсё, што ім
трэба, можна знайсці ці ўдакладніць у сеціве, таму навошта штосьці
запамінаць? Яны не будуць слухаць доўга маналог настаўніка. Нельга
прыйсці ў клас, штосьці ім расказаць, а потым патрабаваць, каб дзеці
гэту інфармацыю паўтарылі. Ранейшыя педагагічныя прыёмы ўжо не працуюць —
трэба гэта прызнаць і вучыцца разам са сваімі вучнямі. Бо ты маеш права
вучыць, толькі пакуль сам вучышся...
Падрабязней
Падрабязней
Комментариев нет:
Отправить комментарий