Спецыялісты вылучаюць чатыры кампетэнцыі, найбольш запатрабаваныя ў
сучасным свеце: камунікацыя, кааперацыя, крытычнае мысленне і крэатыўнасць.
Менавіта навыкам ХХІ стагоддзя была прысвечана Edcamp Belarus —
2018 — другая педагагічная неканферэнцыя, дзе кожны можа прапанаваць сваю
педагагічную ідэю, агучыць праблему, правесці майстар-клас ці проста
«прагаласаваць нагамі» за тое, што хоча пачуць. Мерапрыемства
падпарадкоўваецца закону «аб дзвюх нагах»: яго ўдзельнікі далучаюцца да той
дыскусіі, якая цікавая менавіта ім. Шчыра кажучы, бывае вельмі праблематычна
вызначыцца з тым, каго ты хочаш пачуць, асабліва калі абмеркаванне праходзіць
адначасова на некалькіх пляцоўках. Падрабязней
Комментариев нет:
Отправить комментарий