Шаноўныя
ўдзельнікі "Клуба кніжных прафесараў" і ўсе зацікаўленыя! Запрашаем
25 лістапада (нядзеля) а 15-ай гадзіне ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на
заняткі на літаратурна-мастацкай выставе “Крама з цытатамі”! Прагуляемся па
выставе, якая ўяўляе сабой 30 цытат знакамітых палякаў у дызайнерскім графічным
афармленні. Аўтаркай і ўвасабляльніцай ідэі з’яўляецца дызайнерка Дар’я
Мельцажэвіч. Яна захапляецца літаратурай і стварае партрэты вядомых творцаў, а
самыя цікавыя іх выказванні размяшчае на прадметах штодзённага ўжытку і такім
чынам заахвочвае чытаць кнігі. Цытата ўтрымлівае ў сабе сутнасць у такой
кароткай, згушчанай форме, якая лёгка можа заінтрыгаваць і захапіць.
Паглядзім выставу, а пасля створым свае дызайнерскія творы з цытатамі беларускіх дзеячоў!
Паглядзім выставу, а пасля створым свае дызайнерскія творы з цытатамі беларускіх дзеячоў!
Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Даведкі: +375259942112
Комментариев нет:
Отправить комментарий