Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?
Ці трэба для гэтага абавязкова скончыць адпаведны інстытут? Чаму можна
навучыцца, а чаму нельга? А ці можа стварыць штосьці вартае ўвагі падлетак, або
пакуль не вырасцеш, пісаць не маеш права? Ёсць меркаванне, што існуе ўсяго
чатыры тыпы пісьменнікаў: графаманы, дрэнныя, добрыя і геніі. Першую і
чацвёртую катэгорыі вучыць немагчыма. З добрага пісьменніка генія таксама не
створыш, бо ім трэба нарадзіцца. А вось з дрэннага пісьменніка можна
паспрабаваць выхаваць добрага.
«Я ў пісьменнікі пайду, няхай мяне навучаць» — менавіта так гучала
тэма круглага стала, які прайшоў у рамках нядаўняй Мінскай міжнароднай кніжнай
выстаўкі-кірмашу. Яго ініцыятарамі выступілі аўтары шматлікіх кніг для дзяцей і
падлеткаў Андрэй ЖВАЛЕЎСКІ і Яўгенія ПАСТЭРНАК, якія таксама займаюцца
«агранкай» будучых талентаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий