Ці варта хваліць дзяцей і як увогуле можа ўздзейнічаць на
чалавека пахвала? Якія якасці трэба цаніць і выхоўваць у падрастаючым
пакаленні ў першую чаргу: працалюбства, стараннасць або фантазію? Чаму
адчуваць сябе бедным і быць бедным — не адно і тое ж? Наколькі рызыкоўна
ставіць асабістыя інтарэсы работнікаў кампаніі вышэй за карпаратыўныя?
Што значыць выглядаць безгустоўна? Ці можна спалучыць любоў да піва з
марафонамі? Чаму ваўкоў трэба абараняць ад чалавека, а не наадварот?
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было атрымаць на
канферэнцыі TЕDхMіnsk, якая прайшла ў сценах Купалаўскага тэатра пад
слоганам «Абуджэнне розуму». У гэты дзень са славутай сцэны гучалі тры
мовы: беларуская, англійская і руская. А ў фірмовае чырвонае кола TЕD
выходзілі па чарзе псіхолаг, эколаг, музыкант, неўролаг, крэатыўны
дырэктар, тэарэтык моды, рэжысёр, аматар бегу, эксперт у галіне
тэлекамунікацый і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банку ў нашай
краіне... Канферэнцыя TЕDхMіnsk 2019, генеральным партнёрам якой
выступіла кампанія vеlсоm, стала па-сапраўднаму мультытэматычнай і
мультымоўнай.
Далей
Далей
Комментариев нет:
Отправить комментарий