суббота, 30 сентября 2017 г.

Са святам!

Паважаныя педагогі! Прыміце віншаванні з прафесійным святам –  Днём настаўніка. Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў распазнаваць цудоўнае, асэнсоўваць і прымаць узважаныя рашэнні. Педагогі заўсёды былі і застаюцца носьбітамі і ўладальнікамі высокіх духоўных якасцяў, а пакладзены ў аснову настаўніцкай прафесіі творчы пачатак дапамагае педагогам кожны раз нанова разам са сваімі вучнямі пазнаваць і разумець свет. У гэты цудоўны дзень прыміце словы прызнанасці і ўдзячнасці за добрасумленную працу, за адданасць выбранай прафесіі, за няўрымслівасць і цярплівасць, за добрыя традыцыі і вопыт, якія вы перадаяце маладому пакаленню. Моцнага вам здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых творчых поспехаў!

Вiншуем з перамогай!


У суперфінале рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года-2017» перамогу атрымала Святлана Румянцава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Наваполацка, член Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь «Імкненне».
Больш падрабязную інфармацыю глядзiце тут