суббота, 17 декабря 2016 г.

Пазнай твор беларускай літаратуры па першым радку



Наколькі добра вы памятаеце класічныя творы беларускай літаратуры? Гэты тэст y дапаможа вам асвяжыць свае веды.

20 нечаканых фактаў з жыцця Максіма Багдановіча



Да 125-гаддзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

 Творчасць Багдановіча развівалася ў атмасферы вострых сацыяльна-палітычных канфліктаў пачатку XX стагоддзя, яна прасякнута пафасам патрыятычнага служэння сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, ідэямі роўнасці і братэрства, гуманістычнымі ідэаламі. У сваёй паэзіі ён выказваў глыбокае і рознабаковае разуменне гісторыі беларускага народа, яго багатых дзяржаўна-палітычных і культурных традыцый (цыклы вершаў “Старая Беларусь”, “Старая спадчына”), якасна развіў і ўзбагаціў традыцыі народнасці і гістарызму ў новай беларускай літаратуры. Гістарычныя матывы гучаць у вершах “Безнадзейнасць”, “Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”, у паэтычным цыкле “Места” (1911), паэме “Максім і Магдалена” і вершы “Агата” (абодва 1915). Водгукам на Першую сусветную вайну з’яўляюцца вершы “Ты доўга сядзела за сталом” (1914) і “Цёмнай ноччу лучына дагарала” (1915).   Далей


понедельник, 28 ноября 2016 г.

Што такое эфектыўны педагагічны вопыт?




На гэтае пытанне разам паспрабавалі даць адказ настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэспублікі падчас правядзення семінара-панарамы педагагічнага вопыту “Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Ён нядаўна прайшоў на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На працягу 2 дзён  настаўнікі дзяліліся прафесійнымі рэцэптамі і сакрэтамі са сваёй педагагічнай скарбонкі, расказвалі і практычна паказвалі, якія метады, прыёмы і сродкі яны выкарыстоваюць, каб урок зрабіць больш цікавым, насычаным, непаўторным,  выніковым і эфектыўным.
Па словах А.А.Акушэвіча, метадыста ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы АПА, асноўная мэта семінара-панарамы – гэта пашырэнне выкарыстання эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці настаўнікаў роднай мовы і літаратуры, знаёмства з тымі педагагічнымі “разынкамі”, якія можна эфектыўна выкарыстаць на ўроках для развіцця і фарміравання ў вучняў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, цікавасці да прадмета.
Падчас мерапрыемства настаўнікі дзяліліся вопытам работы, напрыклад, выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, расказвалі пра герменеўтычны падыход у выкладанні роднай мовы і літаратуры, міжпрадметныя сувязі, выкарыстанне логіка-сэнсавых мадэляў, метаду  праектаў і інтэрактыўных метадаў навучання ў практыцы настаўніка-філолага  і інш.
Тыя формы і метады працы на ўроку, з якімі пазнаёміліся настаўнікі падчас панарамы-семінара, даюць магчымасць вучням на практыцы замацоўваць тэарэтычныя веды, спрыяюць удумлівай і мэтанакіраванай працы на ўроках, факультатыўных занятках і падчас правядзення пазакласных мерапрыемстваў, дапамагаюць больш эфектыўна накіроўваць навучэнцаў да самастойных пошукаў, а таксама павышаюць цікавасць да вывучэння роднай мовы і літаратуры. Семінар-панарама педагагічнага вопыту, безумоўна, паспрыяе выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню і ўкараненню ў практыку найлепшага і паспяховага педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па арганізацыі і правядзенні цікавых і выніковых вучэбных заняткаў, будзе садзейнічаць павышэнню прафесійнага майстэрства і педагагічнай культуры.



Мікалай НАВУМЧЫК,
настаўнік-метадыст,
 намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі.




На здымку: падчас работы семінара-панарамы педагагічнага вопыту “Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Фота аўтара.