воскресенье, 14 апреля 2019 г.

Кніга году


Да 30 красавіка пісьменнікі і перакладчыкі могуць прагаласаваць за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Кніга павінна быць упершыню выдадзеная ў 2018 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны беларускі літаратар.Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў рублёвым эквіваленце па курсе Нацбанка.У журы прэміі “Кніга году” можа ўвайсці пісьменнік альбо перакладчык, які цягам апошніх сямі гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Для таго каб прагаласаваць, трэба да 30 красавіка запоўніць форму на сайце прэміі kniha.by.

вторник, 9 апреля 2019 г.

Якія з агучаных на TЕDхMіnsk ідэй здольныя змяніць жыццё да лепшага

Ці варта хваліць дзяцей і як увогуле можа ўздзейнічаць на чалавека пахвала? Якія якасці трэба цаніць і выхоўваць у падрастаючым пакаленні ў першую чаргу: працалюбства, стараннасць або фантазію? Чаму адчуваць сябе бедным і быць бедным — не адно і тое ж? Наколькі рызыкоўна ставіць асабістыя інтарэсы работнікаў кампаніі вышэй за карпаратыўныя? Што значыць выглядаць безгустоўна? Ці можна спалучыць любоў да піва з марафонамі? Чаму ваўкоў трэба абараняць ад чалавека, а не наадварот? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было атрымаць на канферэнцыі TЕDхMіnsk, якая прайшла ў сценах Купалаўскага тэатра пад слоганам «Абуджэнне розуму». У гэты дзень са славутай сцэны гучалі тры мовы: беларуская, англійская і руская. А ў фірмовае чырвонае кола TЕD выходзілі па чарзе псіхолаг, эколаг, музыкант, неўролаг, крэатыўны дырэктар, тэарэтык моды, рэжысёр, аматар бегу, эксперт у галіне тэлекамунікацый і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банку ў нашай краіне... Канферэнцыя TЕDхMіnsk 2019, генеральным партнёрам якой выступіла кампанія vеlсоm, стала па-сапраўднаму мультытэматычнай і мультымоўнай.
Далей

четверг, 21 февраля 2019 г.

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?


Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі? Ці трэба для гэтага абавязкова скончыць адпаведны інстытут? Чаму можна навучыцца, а чаму нельга? А ці можа стварыць штосьці вартае ўвагі падлетак, або пакуль не вырасцеш, пісаць не маеш права? Ёсць меркаванне, што існуе ўсяго чатыры тыпы пісьменнікаў: графаманы, дрэнныя, добрыя і геніі. Першую і чацвёртую катэгорыі вучыць немагчыма. З добрага пісьменніка генія таксама не створыш, бо ім трэба нарадзіцца. А вось з дрэннага пісьменніка можна паспрабаваць выхаваць добрага.
«Я ў пісьменнікі пайду, няхай мяне навучаць» — менавіта так гучала тэма круглага стала, які прайшоў у рамках нядаўняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Яго ініцыятарамі выступілі аўтары шматлікіх кніг для дзяцей і падлеткаў Андрэй ЖВАЛЕЎСКІ і Яўгенія ПАСТЭРНАК, якія таксама займаюцца «агранкай» будучых талентаў.

среда, 20 февраля 2019 г.

21 лютага -дзень беларускай мовы



З днём роднай мовы!

Ці можна на ўроку выхаваць крытычнае мысленне і сацыяльную адказнасць?

Майстар-клас на Калядным педагагічным фестывалі Алены Казловай быў прысвечаны  стварэнню вучнямі ўласных тэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Падрабязней

Ролікі TED загучаць цяпер і на беларускай мове

З англійскай мовы на беларускую перакладаюць ролікі сусветна вядомай канферэнцыі TED вучні 23-й мінскай гімназіі, прадзіраючыся праз складанасці тэрміналогіі, каб зрабіць беларускую мову яшчэ больш вядомай у свеце.
Падрабязней

вторник, 15 января 2019 г.

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

«Вы можаце не змяняцца. Выжыванне — справа добраахвотная», — гэтыя словы вядомага вучонага і спецыяліста ў галіне менеджменту якасці Уільяма Дэмінга як мага лепш падыходзяць да сучаснай школы. Вучыць пакаленне Z — задача няпростая: паспрабуйце завалодаць увагай дзяцей, для якіх не існуе ніякіх аўтарытэтаў і якія ўпэўнены, што ўсё, што ім трэба, можна знайсці ці ўдакладніць у сеціве, таму навошта штосьці запамінаць? Яны не будуць слухаць доўга маналог настаўніка. Нельга прыйсці ў клас, штосьці ім расказаць, а потым патрабаваць, каб дзеці гэту інфармацыю паўтарылі. Ранейшыя педагагічныя прыёмы ўжо не працуюць — трэба гэта прызнаць і вучыцца разам са сваімі вучнямі. Бо ты маеш права вучыць, толькі пакуль сам вучышся...
Падрабязней