Гэта цiкава



Код да медыя

   

      Навучанне медыяпісьменнасці дазваляе набыць такія навыкі, якія дапамогуць дзецям мець поспех па любых вучэбных прадметах, а менавіта назіральнасць, крытычнае мысленне, камунікатыўнасць, крэатыўнасць, зацікаўленасць, цэласнае бачанне.

Як гаспадару электроннай паштовай скрынкі, мне даводзіцца атрымліваць каля 20 пісьмаў штодня. У часы майго дзяцінства і юнацтва атрымаць ліст азначала ўпэўніцца ў клопаце пра цябе блізкіх, родных, каханых, сяброў. Майму пакаленню можна пазайздросціць: было нешта сапраўднае, вельмі шчырае ў кожным такім пасланні. Цяпер, калі пад’езная паштовая скрынка часцей палохае непрыемнымі афіцыйнымі паведамленнямі, уся надзея на добразычлівасць электроннай скрынкі. Але і тут “наіўнасць” знікае, калі завяршаецца пабудова спіса электронных паведамленняў. Аўтаматычныя сэрвісы вырашаюць за нас, што нам пачытаць, з кім пазнаёміцца, прычым новыя тэхналогіі барацьбы з тваёй адзінотай умела маскіруюцца пад спіс тваіх кантактаў. Чалавеку, якому за трыццаць і сорак, непрыемна, але можна развітацца са сваёй настальгіяй па добрым ліставанні, уключыўшы крытычны розум. А вось як быць дзецям і людзям старэйшага пакалення, якія яшчэ не маюць вопыту крытычнага ўспрымання свету ці ўжопроста не могуць прыняць чарговай яго варожасці? Далей




Што за поспехам тваім?

Беларусь застаецца пакуль адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якія не ўдзельнічаюць ні ў адной з незалежных сістэм ацэнкі якасці адукацыі. Што б ні гаварылі пра поспехі беларускай школы, без ацэнкі на адпаведнасць міжнародным стандартам гэта толькі галаслоўныя сцвярджэнні.



Праблемы і перспектывы беларускай дзіцячай літаратуры 

абмяркуюць у музеі Максіма Багдановіча

 

 


Паважаныя калегi! Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоцу круглага стола “Праблемы і перспектывы беларускай дзіцячай літаратуры”, які будзе праходзіць 27 лістапада 2015 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

 Тэмы для абмеркавання:
 – запатрабаванасць беларускай дзіцячай літаратуры;
– кнігі для дзяцей ва ўмовах рынку;
– праблемы перакладу дзіцячай літаратуры;
– літаратура для падлеткаў па-беларуску: чаканні і прапановы.

Запрашаем 27 лістапада 2015 года, 14.00. — 18.00.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча, (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.)
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23 лістапада 2015 года.
Электронны адрас музея — maksimbagdanovich@gmail.com
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий