воскресенье, 25 ноября 2018 г.

Настаўнік пачатковых класаў у беларускамоўнай гімназіі


Настаўнік пачатковых класаў у беларускамоўнай гімназіі: «Упершыню сутыкнуўся з тым, што дзеці не разумеюць рускую мову»
Пра тое, што настаўнікмужчынская прафесія, пра выкладанне ўрокаў як серыял, і пра тое, як вучыць сучасных дзяцейу гутарцы з Сяргеем Старыковічам.

Крама з цытатамі


Шаноўныя ўдзельнікі "Клуба кніжных прафесараў" і ўсе зацікаўленыя! Запрашаем 25 лістапада (нядзеля) а 15-ай гадзіне ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на заняткі на літаратурна-мастацкай выставе “Крама з цытатамі”! Прагуляемся па выставе, якая ўяўляе сабой 30 цытат знакамітых палякаў у дызайнерскім графічным афармленні. Аўтаркай і ўвасабляльніцай ідэі з’яўляецца дызайнерка Дар’я Мельцажэвіч. Яна захапляецца літаратурай і стварае партрэты вядомых творцаў, а самыя цікавыя іх выказванні размяшчае на прадметах штодзённага ўжытку і такім чынам заахвочвае чытаць кнігі. Цытата ўтрымлівае ў сабе сутнасць у такой кароткай, згушчанай форме, якая лёгка можа заінтрыгаваць і захапіць.
Паглядзім выставу, а пасля створым свае дызайнерскія творы з цытатамі беларускіх дзеячоў!

Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Даведкі: +375259942112

Чаму кожнае меркаванне мае права на існаванне?


Спецыялісты вылучаюць чатыры кампетэнцыі, найбольш запатрабаваныя ў сучасным свеце: камунікацыя, кааперацыя, крытычнае мысленне і крэатыўнасць. Менавіта навыкам ХХІ стагоддзя была прысвечана Edcamp Belarus — 2018 — другая педагагічная неканферэнцыя, дзе кожны можа прапанаваць сваю педагагічную ідэю, агучыць праблему, правесці майстар-клас ці проста «прагаласаваць нагамі» за тое, што хоча пачуць. Мерапрыемства падпарадкоўваецца закону «аб дзвюх нагах»: яго ўдзельнікі далучаюцца да той дыскусіі, якая цікавая менавіта ім. Шчыра кажучы, бывае вельмі праблематычна вызначыцца з тым, каго ты хочаш пачуць, асабліва калі абмеркаванне праходзіць адначасова на некалькіх пляцоўках. Падрабязней