вторник, 9 апреля 2019 г.

Якія з агучаных на TЕDхMіnsk ідэй здольныя змяніць жыццё да лепшага

Ці варта хваліць дзяцей і як увогуле можа ўздзейнічаць на чалавека пахвала? Якія якасці трэба цаніць і выхоўваць у падрастаючым пакаленні ў першую чаргу: працалюбства, стараннасць або фантазію? Чаму адчуваць сябе бедным і быць бедным — не адно і тое ж? Наколькі рызыкоўна ставіць асабістыя інтарэсы работнікаў кампаніі вышэй за карпаратыўныя? Што значыць выглядаць безгустоўна? Ці можна спалучыць любоў да піва з марафонамі? Чаму ваўкоў трэба абараняць ад чалавека, а не наадварот? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было атрымаць на канферэнцыі TЕDхMіnsk, якая прайшла ў сценах Купалаўскага тэатра пад слоганам «Абуджэнне розуму». У гэты дзень са славутай сцэны гучалі тры мовы: беларуская, англійская і руская. А ў фірмовае чырвонае кола TЕD выходзілі па чарзе псіхолаг, эколаг, музыкант, неўролаг, крэатыўны дырэктар, тэарэтык моды, рэжысёр, аматар бегу, эксперт у галіне тэлекамунікацый і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банку ў нашай краіне... Канферэнцыя TЕDхMіnsk 2019, генеральным партнёрам якой выступіла кампанія vеlсоm, стала па-сапраўднаму мультытэматычнай і мультымоўнай.
Далей

четверг, 21 февраля 2019 г.

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?


Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі? Ці трэба для гэтага абавязкова скончыць адпаведны інстытут? Чаму можна навучыцца, а чаму нельга? А ці можа стварыць штосьці вартае ўвагі падлетак, або пакуль не вырасцеш, пісаць не маеш права? Ёсць меркаванне, што існуе ўсяго чатыры тыпы пісьменнікаў: графаманы, дрэнныя, добрыя і геніі. Першую і чацвёртую катэгорыі вучыць немагчыма. З добрага пісьменніка генія таксама не створыш, бо ім трэба нарадзіцца. А вось з дрэннага пісьменніка можна паспрабаваць выхаваць добрага.
«Я ў пісьменнікі пайду, няхай мяне навучаць» — менавіта так гучала тэма круглага стала, які прайшоў у рамках нядаўняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Яго ініцыятарамі выступілі аўтары шматлікіх кніг для дзяцей і падлеткаў Андрэй ЖВАЛЕЎСКІ і Яўгенія ПАСТЭРНАК, якія таксама займаюцца «агранкай» будучых талентаў.

среда, 20 февраля 2019 г.

21 лютага -дзень беларускай мовы



З днём роднай мовы!

Ці можна на ўроку выхаваць крытычнае мысленне і сацыяльную адказнасць?

Майстар-клас на Калядным педагагічным фестывалі Алены Казловай быў прысвечаны  стварэнню вучнямі ўласных тэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Падрабязней

Ролікі TED загучаць цяпер і на беларускай мове

З англійскай мовы на беларускую перакладаюць ролікі сусветна вядомай канферэнцыі TED вучні 23-й мінскай гімназіі, прадзіраючыся праз складанасці тэрміналогіі, каб зрабіць беларускую мову яшчэ больш вядомай у свеце.
Падрабязней

вторник, 15 января 2019 г.

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

«Вы можаце не змяняцца. Выжыванне — справа добраахвотная», — гэтыя словы вядомага вучонага і спецыяліста ў галіне менеджменту якасці Уільяма Дэмінга як мага лепш падыходзяць да сучаснай школы. Вучыць пакаленне Z — задача няпростая: паспрабуйце завалодаць увагай дзяцей, для якіх не існуе ніякіх аўтарытэтаў і якія ўпэўнены, што ўсё, што ім трэба, можна знайсці ці ўдакладніць у сеціве, таму навошта штосьці запамінаць? Яны не будуць слухаць доўга маналог настаўніка. Нельга прыйсці ў клас, штосьці ім расказаць, а потым патрабаваць, каб дзеці гэту інфармацыю паўтарылі. Ранейшыя педагагічныя прыёмы ўжо не працуюць — трэба гэта прызнаць і вучыцца разам са сваімі вучнямі. Бо ты маеш права вучыць, толькі пакуль сам вучышся...
Падрабязней

среда, 26 декабря 2018 г.

Калі ўзнікла беларуская мова?

Калі сапраўды ўзнікла беларуская мова? Гэта невядома. Дакладна вядома, што беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў. Але мы ня маем машыны часу, каб даведацца, якой была вусная мова менавіта 1000 ці 800 гадоў таму. Дык звернемся да пісьмовых крыніцаў. У іх гісторыя беларускай мовы прасочваецца задоўга да 1926 году.

падрабязней