Паважаныя педагогі! Прыміце віншаванні з
прафесійным святам – Днём настаўніка. Кожны чалавек захоўвае ў сваім
сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню
расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў распазнаваць цудоўнае,
асэнсоўваць і прымаць узважаныя рашэнні. Педагогі заўсёды былі і
застаюцца носьбітамі і ўладальнікамі высокіх духоўных якасцяў, а
пакладзены ў аснову настаўніцкай прафесіі творчы пачатак дапамагае
педагогам кожны раз нанова разам са сваімі вучнямі пазнаваць і разумець
свет. У гэты цудоўны дзень прыміце словы прызнанасці і ўдзячнасці за
добрасумленную працу, за адданасць выбранай прафесіі, за няўрымслівасць і
цярплівасць, за добрыя традыцыі і вопыт, якія вы перадаяце маладому
пакаленню. Моцнага вам здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых творчых
поспехаў!
суббота, 30 сентября 2017 г.
Вiншуем з перамогай!
У суперфінале рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года-2017» перамогу атрымала Святлана Румянцава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Наваполацка, член Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь «Імкненне».
Больш падрабязную інфармацыю глядзiце тут
суббота, 25 февраля 2017 г.
Тыдзень роднай мовы
20 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі стартуе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Падрабязней
вторник, 31 января 2017 г.
Лiтаратурная імпрэза “Падарожжа са словам”
Запрашаем
ўсiх жадаючых на лiтаратурную імпрэзу “Падарожжа са словам”, якая пройдзе 11
лютага ў музеi Багдановiча ў межах штогадовай кнiжнай выставы. Падрабязней
четверг, 12 января 2017 г.
понедельник, 26 декабря 2016 г.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)



