понедельник, 26 декабря 2016 г.
суббота, 17 декабря 2016 г.
Пазнай твор беларускай літаратуры па першым радку
Наколькі
добра вы памятаеце класічныя творы беларускай літаратуры? Гэты тэст y дапаможа
вам асвяжыць свае веды.
20 нечаканых фактаў з жыцця Максіма Багдановіча

Да 125-гаддзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Творчасць Багдановіча развівалася ў атмасферы вострых сацыяльна-палітычных канфліктаў пачатку XX стагоддзя, яна прасякнута пафасам патрыятычнага служэння сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, ідэямі роўнасці і братэрства, гуманістычнымі ідэаламі. У сваёй паэзіі ён выказваў глыбокае і рознабаковае разуменне гісторыі беларускага народа, яго багатых дзяржаўна-палітычных і культурных традыцый (цыклы вершаў “Старая Беларусь”, “Старая спадчына”), якасна развіў і ўзбагаціў традыцыі народнасці і гістарызму ў новай беларускай літаратуры. Гістарычныя матывы гучаць у вершах “Безнадзейнасць”, “Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”, у паэтычным цыкле “Места” (1911), паэме “Максім і Магдалена” і вершы “Агата” (абодва 1915). Водгукам на Першую сусветную вайну з’яўляюцца вершы “Ты доўга сядзела за сталом” (1914) і “Цёмнай ноччу лучына дагарала” (1915). Далей
понедельник, 28 ноября 2016 г.
Што такое эфектыўны педагагічны вопыт?
Па словах А.А.Акушэвіча,
метадыста ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы АПА, асноўная мэта семінара-панарамы
– гэта пашырэнне выкарыстання эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці
настаўнікаў роднай мовы і літаратуры, знаёмства з тымі педагагічнымі “разынкамі”,
якія можна эфектыўна выкарыстаць на ўроках для развіцця і фарміравання ў вучняў
станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, цікавасці да прадмета.
Падчас мерапрыемства настаўнікі
дзяліліся вопытам работы, напрыклад, выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных
тэхналогій пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, расказвалі пра
герменеўтычны падыход у выкладанні роднай мовы і літаратуры, міжпрадметныя
сувязі, выкарыстанне логіка-сэнсавых мадэляў, метаду праектаў і інтэрактыўных метадаў навучання ў
практыцы настаўніка-філолага і інш.
Тыя формы і метады працы на
ўроку, з якімі пазнаёміліся настаўнікі падчас панарамы-семінара, даюць
магчымасць вучням на практыцы замацоўваць тэарэтычныя веды, спрыяюць удумлівай
і мэтанакіраванай працы на ўроках, факультатыўных занятках і падчас правядзення
пазакласных мерапрыемстваў, дапамагаюць больш эфектыўна накіроўваць навучэнцаў
да самастойных пошукаў, а таксама павышаюць цікавасць да вывучэння роднай мовы
і літаратуры. Семінар-панарама педагагічнага вопыту, безумоўна, паспрыяе
выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню і ўкараненню ў практыку найлепшага і
паспяховага педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па
арганізацыі і правядзенні цікавых і выніковых вучэбных заняткаў, будзе
садзейнічаць павышэнню прафесійнага майстэрства і педагагічнай культуры.
Мікалай НАВУМЧЫК,
настаўнік-метадыст,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай
рабоце
Маларыцкай раённай
гімназіі.
На здымку: падчас работы семінара-панарамы педагагічнага
вопыту “Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Фота
аўтара.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)