Да 125-гаддзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Творчасць Багдановіча развівалася ў атмасферы
вострых сацыяльна-палітычных канфліктаў пачатку XX стагоддзя, яна прасякнута
пафасам патрыятычнага служэння сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню
беларускага народа, ідэямі роўнасці і братэрства, гуманістычнымі ідэаламі. У
сваёй паэзіі ён выказваў глыбокае і рознабаковае разуменне гісторыі беларускага
народа, яго багатых дзяржаўна-палітычных і культурных традыцый (цыклы вершаў
“Старая Беларусь”, “Старая спадчына”), якасна развіў і ўзбагаціў традыцыі
народнасці і гістарызму ў новай беларускай літаратуры. Гістарычныя матывы
гучаць у вершах “Безнадзейнасць”, “Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”,
у паэтычным цыкле “Места” (1911), паэме “Максім і Магдалена” і вершы “Агата”
(абодва 1915). Водгукам на Першую сусветную вайну з’яўляюцца вершы “Ты доўга
сядзела за сталом” (1914) і “Цёмнай ноччу лучына дагарала” (1915). Далей
Комментариев нет:
Отправить комментарий