воскресенье, 25 ноября 2018 г.

Крама з цытатамі


Шаноўныя ўдзельнікі "Клуба кніжных прафесараў" і ўсе зацікаўленыя! Запрашаем 25 лістапада (нядзеля) а 15-ай гадзіне ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на заняткі на літаратурна-мастацкай выставе “Крама з цытатамі”! Прагуляемся па выставе, якая ўяўляе сабой 30 цытат знакамітых палякаў у дызайнерскім графічным афармленні. Аўтаркай і ўвасабляльніцай ідэі з’яўляецца дызайнерка Дар’я Мельцажэвіч. Яна захапляецца літаратурай і стварае партрэты вядомых творцаў, а самыя цікавыя іх выказванні размяшчае на прадметах штодзённага ўжытку і такім чынам заахвочвае чытаць кнігі. Цытата ўтрымлівае ў сабе сутнасць у такой кароткай, згушчанай форме, якая лёгка можа заінтрыгаваць і захапіць.
Паглядзім выставу, а пасля створым свае дызайнерскія творы з цытатамі беларускіх дзеячоў!

Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Даведкі: +375259942112

Комментариев нет:

Отправить комментарий