Амерыканскія спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта высветлілі, што чытанне літаратуры не толькі станоўча адбіваецца на інтэлектуальных здольнасцях чалавека, але яшчэ і падаўжае жыццё.Далей
пятница, 5 августа 2016 г.
Чытанне кніг падаўжае жыццё
Амерыканскія спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта высветлілі, што чытанне літаратуры не толькі станоўча адбіваецца на інтэлектуальных здольнасцях чалавека, але яшчэ і падаўжае жыццё.Далей
вторник, 31 мая 2016 г.
вторник, 24 мая 2016 г.
Пошук эфектыўных метадаў навучання медыяграматнасці ў школе
Медыяграматнасць
стала выклікам не толькі для беларускай школы, але для ўсяго беларускага
грамадства. І тут у нас няма часу на разгойдванне. Таму за працу трэба брацца
ўсёй грамадою, не чакаючы, калі зверху прыйдзе загад, ці калі «нізы» нарэшце
зразумеюць, што пытанне стаіць пра жыццё і смерць, а не пра чарговую моду ў
адукацыі. Далей
Актыўная ацэнка — новая мода?
Метад актыўнай ацэнкі ўсё больш захоплівае беларускіх педагогаў.
Яна становіцца ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне
вышэйшай катэгорыі. У конкурсе «Настаўнік года» паспяхова выступаюць тыя
педагогі, якія ўжо асвоілі метад актыўнай ацэнкі. А некаторым яна дапамагла
стаць і настаўнікам-метадыстам (гэту катэгорыю маюць у краіне сёння ўсяго 150
педагогаў). Ёсць меркаванне, што школьная адукацыя ў будучыні
зведае значныя змены: са школы знікнуць адзнакі, званкі, заўвагі ў дзённіках і
выклікі бацькоў. А ў якасці альтэрнатывы ацэньвання застанецца толькі фіксацыя
прагрэсу паспяховасці вучняў... Але пакуль што наша школа «танцуе» вакол
адзнак, высокіх, сярэдніх і нізкіх. Вось толькі ці можа нізкі бал матываваць
дзіця да навучання? Што працуе больш эфектыўна: адзнака ці вусны каментарый? Як
правільна задаваць пытанні вучням і фармуляваць задачы на ўрок? Як займець у
калектыве аднадумцаў і знайсці агульную мову з бацькамі? Усе гэтыя пытанні
абмяркоўваліся падчас падагульняючай сустрэчы выпускнікоў чацвёртага
дыстанцыйнага курса «Стратэгія актыўнай ацэнкі». Далей
суббота, 30 апреля 2016 г.
суббота, 9 апреля 2016 г.
Збіраем айчынную спадчыну разам
У красавіку Выдавецкі дом «Звязда» запускае новы інтэрнэт-праект «Спадчына Беларусі» (nasledіe.by). Гэта электронная карта, на якой сабраны аб'екты культурна-гістарычнай каштоўнасці краіны. Ажыццёўлены праект пры дапамозе ЮНЕСКА. Знайсцi яго можна тут
Дзеці – будучыня мовы
Каманда педагогаў
і 170 вучняў Лужкаўскай сярэдняй школы просяць падтрымаць іх ініцыятыву і
дапамагчы стварыць студыю для перакладу і агучвання мультфільмаў.
Чытаць тут
Подписаться на:
Сообщения (Atom)


