понедельник, 28 ноября 2016 г.

Што такое эфектыўны педагагічны вопыт?




На гэтае пытанне разам паспрабавалі даць адказ настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэспублікі падчас правядзення семінара-панарамы педагагічнага вопыту “Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Ён нядаўна прайшоў на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На працягу 2 дзён  настаўнікі дзяліліся прафесійнымі рэцэптамі і сакрэтамі са сваёй педагагічнай скарбонкі, расказвалі і практычна паказвалі, якія метады, прыёмы і сродкі яны выкарыстоваюць, каб урок зрабіць больш цікавым, насычаным, непаўторным,  выніковым і эфектыўным.
Па словах А.А.Акушэвіча, метадыста ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы АПА, асноўная мэта семінара-панарамы – гэта пашырэнне выкарыстання эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці настаўнікаў роднай мовы і літаратуры, знаёмства з тымі педагагічнымі “разынкамі”, якія можна эфектыўна выкарыстаць на ўроках для развіцця і фарміравання ў вучняў станоўчай пазнавальнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, цікавасці да прадмета.
Падчас мерапрыемства настаўнікі дзяліліся вопытам работы, напрыклад, выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, расказвалі пра герменеўтычны падыход у выкладанні роднай мовы і літаратуры, міжпрадметныя сувязі, выкарыстанне логіка-сэнсавых мадэляў, метаду  праектаў і інтэрактыўных метадаў навучання ў практыцы настаўніка-філолага  і інш.
Тыя формы і метады працы на ўроку, з якімі пазнаёміліся настаўнікі падчас панарамы-семінара, даюць магчымасць вучням на практыцы замацоўваць тэарэтычныя веды, спрыяюць удумлівай і мэтанакіраванай працы на ўроках, факультатыўных занятках і падчас правядзення пазакласных мерапрыемстваў, дапамагаюць больш эфектыўна накіроўваць навучэнцаў да самастойных пошукаў, а таксама павышаюць цікавасць да вывучэння роднай мовы і літаратуры. Семінар-панарама педагагічнага вопыту, безумоўна, паспрыяе выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню і ўкараненню ў практыку найлепшага і паспяховага педагагічнага вопыту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па арганізацыі і правядзенні цікавых і выніковых вучэбных заняткаў, будзе садзейнічаць павышэнню прафесійнага майстэрства і педагагічнай культуры.



Мікалай НАВУМЧЫК,
настаўнік-метадыст,
 намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі.




На здымку: падчас работы семінара-панарамы педагагічнага вопыту “Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры”. Фота аўтара.

понедельник, 26 сентября 2016 г.

E-mail канферэнцыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


   Згодна з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2016 год Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» праводзіць з 12.09.2016 па 30.09.2016 е-mail-канферэнцыю для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры».

Тэматыка канферэнцыі:
1) выкладанне беларускай мовы і літаратуры на ІІ ступені агульнай сярэднай адукацыі і дапрофільная падрыхтоўка;
2) выкладанне беларускай мовы і літаратуры на ІІІ ступені агульнай сярэднай адукацыі на базавым і павышаным узроўнях;
3) эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
4) вывучэнне складаных тэм курса беларускай мовы;
5) актуальнае прачытанне твораў, прадугледжаных праграмай па беларускай літаратуры.


Для ўдзелу ў е-mail-канферэнцыі неабходна да 30.09.2016 года даслаць аформленыя матэрыялы (тэзісы, даклад, вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці або інш.) па прапанаванай тэматыцы і заяўку на адрас: akushevich@academy.edu.by або uumr@academy.edu.by.

пятница, 5 августа 2016 г.

Чытанне кніг падаўжае жыццё


Амерыканскія спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта высветлілі, што чытанне літаратуры не толькі станоўча адбіваецца на інтэлектуальных здольнасцях чалавека, але яшчэ і падаўжае жыццё.Далей

вторник, 24 мая 2016 г.

Пошук эфектыўных метадаў навучання медыяграматнасці ў школе

Медыяграматнасць стала выклікам не толькі для беларускай школы, але для ўсяго беларускага грамадства. І тут у нас няма часу на разгойдванне. Таму за працу трэба брацца ўсёй грамадою, не чакаючы, калі зверху прыйдзе загад, ці калі «нізы» нарэшце зразумеюць, што пытанне стаіць пра жыццё і смерць, а не пра чарговую моду ў адукацыі. Далей


Актыўная ацэнка — новая мода?

Метад актыўнай ацэнкі ўсё больш захоплівае беларускіх педагогаў. Яна становіцца ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі. У конкурсе «Настаўнік года» паспяхова выступаюць тыя педагогі, якія ўжо асвоілі метад актыўнай ацэнкі. А некаторым яна дапамагла стаць і настаўнікам-метадыстам (гэту катэгорыю маюць у краіне сёння ўсяго 150 педагогаў). Ёсць меркаванне, што школьная адукацыя ў будучыні зведае значныя змены: са школы знікнуць адзнакі, званкі, заўвагі ў дзённіках і выклікі бацькоў. А ў якасці альтэрнатывы ацэньвання застанецца толькі фіксацыя прагрэсу паспяховасці вучняў... Але пакуль што наша школа «танцуе» вакол адзнак, высокіх, сярэдніх і нізкіх. Вось толькі ці можа нізкі бал матываваць дзіця да навучання? Што працуе больш эфектыўна: адзнака ці вусны каментарый? Як правільна задаваць пытанні вучням і фармуляваць задачы на ўрок? Як займець у калектыве аднадумцаў і знайсці агульную мову з бацькамі? Усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас падагульняючай сустрэчы выпускнікоў чацвёртага дыстанцыйнага курса «Стратэгія актыўнай ацэнкі». Далей