пятница, 5 августа 2016 г.

Чытанне кніг падаўжае жыццё


Амерыканскія спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта высветлілі, што чытанне літаратуры не толькі станоўча адбіваецца на інтэлектуальных здольнасцях чалавека, але яшчэ і падаўжае жыццё.Далей

вторник, 24 мая 2016 г.

Пошук эфектыўных метадаў навучання медыяграматнасці ў школе

Медыяграматнасць стала выклікам не толькі для беларускай школы, але для ўсяго беларускага грамадства. І тут у нас няма часу на разгойдванне. Таму за працу трэба брацца ўсёй грамадою, не чакаючы, калі зверху прыйдзе загад, ці калі «нізы» нарэшце зразумеюць, што пытанне стаіць пра жыццё і смерць, а не пра чарговую моду ў адукацыі. Далей


Актыўная ацэнка — новая мода?

Метад актыўнай ацэнкі ўсё больш захоплівае беларускіх педагогаў. Яна становіцца ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі. У конкурсе «Настаўнік года» паспяхова выступаюць тыя педагогі, якія ўжо асвоілі метад актыўнай ацэнкі. А некаторым яна дапамагла стаць і настаўнікам-метадыстам (гэту катэгорыю маюць у краіне сёння ўсяго 150 педагогаў). Ёсць меркаванне, што школьная адукацыя ў будучыні зведае значныя змены: са школы знікнуць адзнакі, званкі, заўвагі ў дзённіках і выклікі бацькоў. А ў якасці альтэрнатывы ацэньвання застанецца толькі фіксацыя прагрэсу паспяховасці вучняў... Але пакуль што наша школа «танцуе» вакол адзнак, высокіх, сярэдніх і нізкіх. Вось толькі ці можа нізкі бал матываваць дзіця да навучання? Што працуе больш эфектыўна: адзнака ці вусны каментарый? Як правільна задаваць пытанні вучням і фармуляваць задачы на ўрок? Як займець у калектыве аднадумцаў і знайсці агульную мову з бацькамі? Усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас падагульняючай сустрэчы выпускнікоў чацвёртага дыстанцыйнага курса «Стратэгія актыўнай ацэнкі». Далей

суббота, 30 апреля 2016 г.

Прэмiя Цеткi



3 мая 2016

19.00.
пр. Машэрава,9

прэмiя Цеткi за лепшую кнiгу для дзяцей, а таксама за лепшае мастацкае афармленне

суббота, 9 апреля 2016 г.

Збіраем айчынную спадчыну разам

У красавіку Выдавецкі дом «Звязда» запускае новы інтэрнэт-праект «Спадчына Беларусі» (nasledіe.by). Гэта электронная карта, на якой сабраны аб'екты культурна-гістарычнай каштоўнасці краіны. Ажыццёўлены праект пры дапамозе ЮНЕСКА. Знайсцi яго можна тут